Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта


16.11.2021 і 17.11.2021 начальнікам Крычаўскага міжраённага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Ляневічам А.М. праведзены выязны "прыём грамадзян" і сустрэча з працоўным калектывам адкрытым акцыянерным таварыстве "КМБ-Усход" (г. Крычаў) па выніках праведзенага нагляднага мерапрыемства.

У ходзе выязнога прыёму грамадзян па тлумачэнні звярнуліся службовыя асобы юрыдычнай асобы па пытаннях дакументальнага афармлення стажыроўкі і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы работнікаў, парадку прыёму і афармлення на працу. Па пастаўленых пытаннях дадзены поўныя растлумачэнні ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства.

У ходзе сустрэчы з працоўным калектывам былі растлумачаны патрабаванні заканадаўства аб працы і аб ахове працы, абмеркаваны парушэнні, выяўленыя ў ходзе праведзенага нагляднага мерапрыемства. Да працуючых была даведзена інфармацыя аб стане вытворчага траўматызму ў Крычаўскім раёне ў бягучым перыядзе 2021 года, з абставінамі і прычынамі няшчасных выпадкаў на вытворчасці, аб тыповых парушэннях патрабаванняў заканадаўства аб працы і аб ахове працы, якія выяўляюцца пры ажыццяўленні кантрольна-наглядных мерапрыемстваў, аб негатыўных наступствах выплаты і атрымання заработнай платы "ў канвертах".


  • Яндекс.Метрика