Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта


Для назначэння пазапланавай праверкі ў арганізацыі з мэтай устанаўлення факту парушэння заканадаўства аб працы або аб ахове працы грамадзянін мае права звярнуцца ў структурнае падраздзяленне Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы (у залежнасці ад таго, у якім рэгіёне Рэспублікі зарэгістраваная арганізацыя; адрасы структурных падраздзяленняў Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы размешчаны на яго сайце) і абавязаны прадставіць:

  • пісьмовую згоду на дачу паказанняў сведак у дачыненні да парушэнняў, выкладзеных у звароце (я, Іваноў І. І., гатовы даць згоду на дачу паказанняў сведак у дачыненні да парушэнняў, выкладзеных у звароце. Подпіс, дата);
  • альбо адпаведныя дакументы (завераныя копіі), якія сведчаць аб парушэнні заканадаўства аб працы.

У выпадку наступнай адмовы заяўніка даць сведкавыя паказанні ў дачыненні да названых у звароце парушэнняў або фактаў альбо не у выніку праведзенай праверкі такіх парушэнняў або фактаў арганізацыя (наймальнік), у якой працуе (працаваў) грамадзянін, мае права патрабаваць у судовым парадку ад працаўніка кампенсацыі страт, прычыненых распаўсюджваннем звестак, якія не адпавядаюць рэчаіснасці і ганьбяць яго дзелавую рэпутацыю.

Для спагнання ўзнагароджання за выкананую працу па грамадзянска-прававому дагавору (дагавор падраду і інш.) грамадзянін мае права звярнуцца ў суд агульнай юрысдыкцыі, паколькі гэтае пытанне адносіцца да выключнай кампетэнцыі дадзенага суда, а не Дэпартамента.

  • Яндекс.Метрика