Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта


Віцебскае абласное ўпраўленне Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны РБ па ўзгадненні з Воранаўскім сельсаветам Віцебскага раёна з 2021 года ўзяло шэфства па добраўпарадкаванні месца пахавання загінулага ў гады Вялікай Айчыннай вайны. адвагу».

Андрэй Фёдаравіч нарадзіўся ў 1911 годзе, быў прызваны Касплянскім раённым ваенным камісарыятам Смаленскай вобласці. Дзякуючы захаваным дакументам вядома, што згодна з загадам № 707 стралковаму палку 215 стралковай Смаленскай дывізіі 33-й арміі ад 7 красавіка 1944 года, ад імя Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Андрэя Фёдаравіча Драздова ўзнагародзілі медалём "За адвагу". Ён у баі за вёску Касачы Віцебскага раёна 22 сакавіка 1944 года ў ліку першых уварваўся ў варожы пункт умацавання і агнём з аўтамата знішчыў чатырох гітлераўцаў. Памёр салдат 19 траўня 1944 гады, у выніку атрыманых смяротных ран у адным з баёў. Пахаваны Андрэй Фёдаравіч у вёсцы Лучынаўка Віцебскага раёна.

Перад святам Вялікай Перамогі супрацоўнікі Віцебскага абласнога ўпраўлення выехалі на месца пахавання для ўладкавання магілы чырвонаармейца. Пасля навядзення парадку супрацоўнікамі абласнога ўпраўлення быў ускладзены вянок на месца пахавання загінулага салдата.

Віцебскае абласное ўпраўленне па ўзгадненні з Воранаўскім сельсаветам на пастаяннай аснове працягне даглядаць месца пахавання чырвонаармейца Андрэя Драздова.

  • Яндекс.Метрика