Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Паседжанне Лепельскага раённага выканаўчага камітэта

Першы намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Ануфрыеў С.У. прыняў удзел у пасяджэнні Лепельскага раённага выканаўчага камітэта, на якім было разгледжана пытанне рэалізацыі ў Лепельскім раёне патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. нумар 1 "Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны". У ходзе пасяджэння былі заслуханы кіраўнікі арганізацый, якія дапусцілі выпадкі вытворчага траўматызму.

У ходзе разгляду гэтага пытання Ануфрыеў С.В. з улікам аналізу вытворчага траўматызму ў арганізацыях Лепельскага раёна абазначыў асноўныя пытанні, якія патрабуюць асаблівай увагі з боку кіраўніцтва, спецыялістаў райвыканкама, у тым ліку кіраўнікоў, службовых асоб арганізацый у забеспячэнні рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы № 1 на тэрытарыяльным узроўні. Асноўны акцэнт быў зроблены на забеспячэнне рэзультатыўнасці прафілактычных мерапрыемстваў, а менавіта: абавязковае і аператыўнае ўстараненне выяўленых парушэнняў у ходзе наглядна-прафілактычных мерапрыемстваў, у тым ліку ў ходзе рэйдаў мабільных груп. У выпадках наяўнасці фактаў не ўстаранення з боку арганізацый выяўленых парушэнняў у ходзе мабільных груп забяспечыць накіраванне інфармацыі ў абласное ўпраўленне Дэпартамента, для назначэння пазапланавых праверак.

Таксама Ануфрыеў С.В. звярнуў увагу на неабходнасць забеспячэння эфектыўнай і сістэмнай работы ў арганізацыях раёна па ажыццяўленні кантролю за станам умоў працы на месцах, у саміх арганізацыях, а таксама ўказаў на павышэнне асабістай адказнасці кіраўнікоў і службовых асоб па выкананні імі абавязкаў па ахове працы і забеспячэнні бяспечных умоў працы на кожным працоўным месцы.

  • Яндекс.Метрика