Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Паседжанне камісіі пры адміністрацыі Ленінскага раёна г.Мінска

На базе РУП "Мінскэнерга" з удзелам намесніка начальніка аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Кавалёвай Т.Р. адбылося выязное пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнага захворвання пры адміністрацыі Ленінскага раёна г.Мінска.

Разглядаліся пытанні:

- аб стане вытворчага траўматызму і дзейнасці працоўнай мабільнай групы па пытаннях аховы працы ў Ленінскім раёне г. Мінска за бягучы перыяд 2023 года.

- аб выніках ацэнкі прафесійных рызык на прамысловых прадпрыемствах Ленінскага раёна г. Мінска і мерапрыемствах па іх зніжэнню;

- аб мерапрыемствах па ўстараненню прычын няшчасных выпадкаў на вытворчасці, якія адбыліся ў: структурным падраздзяленні РУП "Мінскэнерга", ААТ "Ліфтсэрвіс", філіяле "Служба энергагаспадаркі"

ДП "Мінсктранс", ТДА "ГРАЙЗ" і выкананні заканадаўства аб ахове працы ў гэтых арганізацыях.

Прадстаўнік Дэпартамента агучыла асноўныя прычыны няшчасных выпадкаў на вытворчасці і мерапрыемствы па іх прафілактыцы, адказала на пытанні, якія ўзніклі.


  • Яндекс.Метрика