Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Выязны семінар

25.05.2023 у ДЛГУ «Суражскі лясгас» Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання з удзелам галоўнага дзяржаўнага інспектара Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Мацюшкова А.У. і прадстаўнікоў лясгасаў вобласці быў праведзены выязны семінар на тэму “Ажыццяўленне кантролю за выкананнем патрабаванняў па ахове працы. Правядзенне інструктажоў па ахове працы».

У рамках правядзення семінара былі на практыцы разгледжаны, з абазначэннем Мацюшковым А.У. пытанні забеспячэння парадку правядзення інструктажоў па ахове працы і ажыццяўленні штодзённага кантролю на працоўных месцах. З удзелам дзяржінспектара на практыцы былі разгледжаны і паказаны работнікам асноўныя парушэнні, якія дапускаюцца:

- не захаванне параметраў рэзання пры ажыццяўленні валкі дрэў;

- не выкананне патрабаванняў бяспекі пры правядзенні пагрузачна-разгрузачных работ і ажыццяўленні складзіравання лесаматэрыялаў;

- недахопы ў правядзенні кантролю за тэхнічным станам бензаматорных піл перад допускам іх да працы.

На практыцы былі паказаны дзеянні па ажыццяўленні і афармленні парадку правядзення перадзменнага агляду работнікаў на прадмет знаходжання ў стане алкагольнага ап'янення.

Пры падвядзенні вынікаў семінара Мацюшкоў А.У. давёў да ведама працуючых тыповыя парушэнні патрабаванняў па ахове працы, якія выяўляюцца ў арганізацыях галіны, абставіны і прычыны няшчасных выпадкаў, якія адбыліся ў арганізацыях вобласці, пры выкананні работ па дрэваапрацоўцы і нарыхтоўцы лесу.

  • Яндекс.Метрика