Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар са спецыялістамі установы «Дысненскі лясгас»

Прадстаўнікамі Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у лістападзе 2023 года прадоўжана актыўная работа па ўдзелу ў прафілактычных мерапрыемствах. Супрацоўнікі Полацкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы правялі навучальны семінар са спецыялістамі Дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Дысненскі лясгас".

Намеснік начальніка аддзела Ларыёнаў М.М. давёў да працуючых звесткі аб траўматызме на вытворчасці, абставіны і прычыны няшчасных выпадкаў, якія адбыліся ў арганізацыях Мінлясгаса, а таксама характэрныя парушэнні, якія выяўляюцца ў арганізацыях галіны. Таксама Ларыёнаў М.М. звярнуў увагу на патрабаванні Правілаў расследавання няшчасных выпадкаў, якія вызначаюць парадак расследавання і ўлік няшчасных выпадкаў на вытворчасці і абавязковыя для выканання службовым асобам страхавальніка падчас расследавання, а таксама звярнуў увагу на памылкі, якія дапускаюцца імі пры расследаванні няшчасных выпадкаў на вытворчасці.

Галоўны дзяржаўны інспектар Качан Т.Г. праінфармавала ўдзельнікаў аб змяненнях у Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь і парушэннях, якія выяўляюцца падчас ажыццяўлення нагляднай дзейнасці.

У ходзе абмену думкамі дадзены растлумачэнні на зададзеныя пытанні па ахове працы.


  • Яндекс.Метрика