Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар з кіраўнікамі і спецыялістамі арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці

Начальнік аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Людміла Васіленка і галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Раман Гузнянок прынялі ўдзел і выступілі з дакладамі, на семінар кіраўнікамі і спецыялістамі арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці, размешчаных на тэрыторыі Гомельскага раённага выканаўчага камітэта.

У ходзе семінара-вучобы Гузнянок Р.А. агучыў ключавыя змены Працоўнага кодэкса, якія ўступілі ў сілу ў студзені 2024 года; адказаў прысутным на пытанні прывядзення лакальных дакументаў у адпаведнасці са зменамі.

Васіленка Л.М. давяла да прысутных інфармацыю аб асноўных прычынах траўміравання работнікаў у прыватных арганізацыях, звярнула ўвагу на парушэнні аховы працы, якія выяўляюцца пры правядзенні наглядных мерапрыемстваў, якія могуць прывесці да траўміравання работнікаў.

Пасля заканчэння семінара-вучобы была праведзена праверка ведаў па пытаннях аховы працы ў кіраўнікоў і членаў камісій для праверкі ведаў працуючых па пытаннях аховы працы, арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці.

  • Яндекс.Метрика