Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар-практыкум у Камянецкім райвыканкаме

У Камянецкім райвыканкаме са спецыялістамі па ахове працы арганізацый і ўстаноў раёна праведзены семінар-практыкум, у якой прынялі ўдзел галоўны дзяржаўны інспектар Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Макарук С.М., памочнік урача-гігіеніста УАЗ “Камянецкі райЦГіЭ Кісель”. , 1-ы намеснік начальніка Камянецкага РАНС Казарэз І.М., і галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама Чэранда С.А.

Макарук С.М. падрабязна азнаёміў прысутных аб уступіўшых у сілу з 26 студзеня 2024 г. зменах у Правілах расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў, адказаў на пытанні па арганізацыі працы па ахове працы, распрацоўцы і прыняцці ў арганізацыі лакальных нарматыўных актаў па ахове працы, арганізацыі і правядзенні перадзменнага медыцынскага агляду і іншым актуальным пытанням.

Пасля заканчэння семінара-практыкума праведзена пасяджэнне раённай камісіі па ахове працы. На пасяджэнні камісіі разгледжаны пытанні аб стане аховы працы і вытворчага траўматызму ў 2023 годзе на тэрыторыі раёна, аб эфектыўнасці работы ў арганізацыях раёна па папярэджанні п'янства на вытворчасці і аб няшчасным выпадку з цяжкім зыходам, які адбыўся 3 студзеня 2024 г.

  • Яндекс.Метрика