Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар для арганізацый гандлю ў Віцебскім гарадскім выканаўчым камітэце

У адпаведнасці з даручэннем Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь намеснік начальніка Сініцкая Венета Мікалаеўна прыняла ўдзел у правядзенні семінара для арганізацый гандлю ва Упраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта, на якім асвятліла пытанні звальнення: агульная падстава спынення працоўнага дагавора; скасаванне працоўнага дагавора, заключанага на нявызначаны тэрмін, па жаданні работніка; скасаванне тэрміновага працоўнага дагавора па патрабаванні работніка; скасаванне працоўнага дагавора па ініцыятыве наймальнiка; спыненне працоўнага дагавора па абставінах, якія не залежаць ад волі бакоў.

Так Сініцкая В.М. паказала, што забарона на звальненне па пэўных падставах звальнення прадугледжаны ч. 2 арт. 43 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Не дапускаецца звальненне работніка па падставах, указаных у арт. 42 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, у перыяд часовай непрацаздольнасці, за выключэннем звальнення ў адпаведнасці з п. 5 арт. 42 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і ў перыяд знаходжання работніка ў адпачынку, за выключэннем выпадкаў ліквідацыі арганізацыі, спынення дзейнасці філіяла, прадстаўніцтва або іншага адасобленага падраздзялення арганізацыі, размешчаных у іншай мясцовасці, і выпадкаў, прадугледжаных п. 2 арт. 42 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.