Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Прафілактычныя мерапрыемствы ў арганізацыях Віцебскай вобласці на базе ўстаноў адукацыі

Прадстаўнікамі Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы ў кастрычніку 2023 года працягваецца праца па правядзенні прафілактычных мерапрыемстваў у рамках “Тыдзень нулявога траўматызму” ў арганізацыях Віцебскай вобласці на базе ўстаноў адукацыі.

Галоўны дзяржінспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Беразяк А.Р. 30 кастрычніка 2023 г. на базе Дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 3 г. Віцебска імя А.С. Пушкіна» ў рамках «Тыдня нулявога траўматызму» правёў семінар-нараду з работнікамі адукацыі г. Віцебска.

Галоўны дзяржінспектар Глыбоцкага міжраённага аддзела Дулінец С.Ф. 27.10.2023 года ў рамках «Тыдня нулявога траўматызму» правяла ў ДУА: «Сярэдняя школа № 1 г.Глыбокае ім.П.А.Сухога», «Дзеркаўшчынская базавая школа Глыбоцкага раёна» лекцыі для навучэнцаў і прафілактычныя сустрэчы з працоўнымі калектывамі ўстаноў.

У ходзе сустрэч навучэнцы азнаёмлены з асновамі заканадаўства аб ахове працы для асоб маладзейшых за 18 гадоў.

У ходзе сустрэч інспектараў з працоўнымі калектывамі:

- работнікі азнаёмлены з абавязкамі ў галіне аховы працы, вызначанымі ў артыкуле 19 Закона аб ахове працы і разгледжаны актуальныя пытанні па ахове працы ў сістэме адукацыі;

- даведзены да ведама аналіз прычын вытворчага траўматызму за 10 месяцаў 2023г. у арганізацыях Віцебскай вобласці. Даны вычарпальныя растлумачэнні па пытаннях заканадаўства аб працы і аб ахове працы.

  • Яндекс.Метрика