Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Прэмія якасці ў «Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава»

Першы намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення Ануфрыеў Сяргей Уладзіміравіч 10 лістапада прыняў удзел у якасці эксперта ў рабоце камісіі конкурсу на суісканне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2023 года ва ўстанове адукацыі “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава».

Эксперты камісіі азнаёміліся з дасягненнямі і прыярытэтнымі напрамкамі, якія вызначаюцца ў дзейнасці і пастаянным развіцці навучальнай установы ва ўсіх напрамках, у тым ліку і ў забеспячэнні сістэмнай работы па пытаннях аховы працы.

Конкурсная камісія наведала навучальныя карпусы, лабараторыі і членамі камісіі дадзена адпаведная станоўчая ацэнка матэрыяльна-тэхнічнай базе універсітэта па ўсіх напрамках.

Ануфрыевым С.В. і іншымі членамі камісіі падчас наведвання адзначаны непасрэдны ўдзел рэктара ў арганізацыі адказнасці і стараннасці ў пытаннях забеспячэння бяспечных умоў працы і кантролю ў гэтым напрамку, як з боку службы аховы працы ўніверсітэта, так і з боку выкладчыцкага складу і саміх навучэнцаў.



  • Яндекс.Метрика