Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Пастаянная экспазіцыя "Абаронцы Айчыны", выстава "Гонар за Беларусь", выстава "Эпоха вялікіх здзяйсненняў"

У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года міру і стварэння, супрацоўнікі Віцебскага абласнога ўпраўлення наведалі Віцебскі абласны краязнаўчы музей і азнаёміліся з пастаяннай экспазіцыяй «Абаронцы Айчыны», выставай «Гонар за Беларусь», выставай «Эпоха вялікіх здзяйсненняў».

Экспазіцыя "Абаронцы Айчыны" створана ў 1994 годзе і прысвечана падзеям Вялікай Айчыннай вайны на Віцебшчыне. Супрацоўнікі азнаёміліся з фотадакументальнымі матэрыяламі абароны і вызвалення г.Віцебска, асабістымі рэчамі ўдзельнікаў партызанскага і падпольнага руху Віцебшчыны, унікальнымі калекцыямі баявых лісткоў і іншых дакументаў, якія апісваюць жыццё акупаванага і аднаўляемага пасля вайны Віцебска.

Выставачны праект "Гонар за Беларусь" прысвечаны Дню народнага адзінства Беларусі і ўвасабляе патрыятызм, грамадзянскую адказнасць беларусаў, павагу да гісторыі, духоўных і маральных каштоўнасцей нашага грамадства. На выставе супрацоўнікі азнаёміліся з дасягненнямі ў галіне культуры, спорту, аховы здароўя, прадпрыемстваў, навучальных устаноў Віцебска і вобласці з моманту ўтварэння Рэспублікі Беларусь (1991-2023 гг.).

Выстаўка “Эпоха вялікіх здзяйсненняў” прысвечана стагоддзю з дня ўтварэння СССР. На выставе азнаёміліся з прадукцыяй Віцебскіх прадпрыемстваў, савецкай сімволікай, фатаграфіямі і прадметамі побыту, якія дазваляюць акунуцца ў атмасферу горада Віцебска мінулага стагоддзя, прадставіць умовы працы і адпачынку гараджан, адчуць асаблівае асяроддзе савецкага грамадства, прасякнутага духам калектывізму, маладзёжных будоўляў, студэнцкіх атрадаў. спаборніцтваў.


  • Яндекс.Метрика