Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група ў Салігорскім раёне

Галоўны дзяржаўны інспектар Слуцкага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Францкевіч І.А. прыняў удзел у рабоце мабільнай групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні бяспекі працы кіраўнікам і спецыялістам арганізацый аграпрамысловага комплексу Салігорскага раёна. У ходзе работы мабільнай групы абследаваны ТАА "Навапалескі-АГРА" і ТАА "Велічкавічы-АГРА".

У ходзе абследавання выяўлены факты допуску працуючых да работы без правядзення з імі пярвічнага на працоўным месцы інструктажу па ахове працы, паўторнага інструктажу па ахове працы, пярвічнай праверкі ведаў па пытаннях аховы працы.

Па выніках наведвання мабільнай групай кіраўнікам арганізацый выдадзены рэкамендацыі аб устараненні парушэнняў заканадаўства аб ахове працы.

Дзяржаўным інспектарам з работнікамі праведзена гутарка аб выкананні патрабаванняў па ахове працы пры выкананні работ, а таксама ажыццяўленні кантролю з боку службовых асоб арганізацый за выкананнем працуючымі гэтых патрабаванняў.