Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Міжраённы навучальны семінар

30 мая 2023 года ў Аршанскім гарвыканкаме з удзелам начальніка Аршанскага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Давідовіча Н.А. праведзены міжраённы навучальны семінар па пытаннях заканадаўства аб працы і аб ахове працы для спецыялістаў Аршанскага, Дубровенскага і Талачынскага раёнаў.

У семінары прынялі ўдзел начальнік аддзела дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Драбянцова А.У. і начальнік упраўлення пенсіённага забеспячэння камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Садоўнікава А.А.

Давідовіч Н.А. на дадзеным мерапрыемстве давёў да ведама ўдзельнікаў: - аналіз прычын вытворчага траўматызму г. Орша, Аршанскага, Дубровенскага, Талачынскага раёнаў;

- патрабаванні парадку расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці;

- характэрныя парушэнні норм заканадаўства, якія выяўляюцца падчас нагляднай дзейнасці;

- растлумачаны апошнія змяненні, унесеныя ў нарматыўныя акты па ахове працы.

Асаблівую ўвагу начальнік Аршанскага міжраённага аддзела ўдзяліў пытанню неабходнасці забеспячэння захавання ў арганізацыях размешчаных на паднагляднай тэрыторыі працоўнай і вытворчай дысцыпліны і прыняццю неабходных мер па абавязковым забеспячэнні кантролю за станам работнікаў, у частцы правядзення перадзменных медаглядаў (аглядаў) на прадмет своечасовага выяўлення фактаў знаходжання работніка ў стане. алкагольнага ап'янення і абавязковага адхілення такіх працаўнікоў ад працы.

  • Яндекс.Метрика