Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Месячнік бяспекі ў сельскай гаспадарцы

З 18 ліпеня ў Хойніцкім раёне, як і па ўсёй краіне, стартаваў Месячнік па бяспецы ў сельскай гаспадарцы. Пра гэта і нагадалі сябры мабільнай групы падчас чарговага выезду. У працы мабільнай групы прыняў удзел намеснік начальніка Рэчыцкага міжраённага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Казубоўскі А.С.

Асаблівая ўвага спецыялістамі мабільнай групы Хойніцкага райвыканкама была ўдзелена машынна-трактарым паркам КСУП “Імя І.П. Мележа” і КСУП “Арэвічы”, а таксама былі правераны зернесушыльныя комплексы і дзейнасць студэнцкіх атрадаў у гэтых арганізацыях.

У рамках работы мабільнай групы інспектарам са спецыялістамі і работнікамі арганізацый абмеркаваны выяўленыя парушэнні заканадаўства аб ахове працы, растлумачаны асноўныя спосабы і прыёмы бяспечнага выканання работ, кіраўнікам арганізацый выдадзены рэкамендацыі на ўстараненне выяўленых парушэнняў.

У ходзе работы мабільнай групы спынены факты незабеспячэння работнікаў сродкамі індывідуальнай, а таксама допуску да работы работнікаў без правядзення інструктажоў і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы.

  • Яндекс.Метрика