Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Аляксандр Дударэнка прыняў удзел у пасяджэнні камісіі Буда-Кашалёўскага райвыканкама

Галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Аляксандр Дударэнка прыняў удзел у пасяджэнні камісіі Буда-Кашалёўскага райвыканкама па рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2004 г. № 1 “Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі. ».

У ходзе пасяджэння разгледжана пытанне гібелі людзей ад знешніх прычын на тэрыторыі раёна, а таксама праблемныя пытанні, звязаныя з праходжаннем работнікамі прадпрыемстваў раёна перыядычнага медагляду ў 2023 годзе. Заслуханы прадстаўнікі органаў нагляду і кантролю, якія агучылі прычыны гібелі грамадзян на тэрыторыі раёна.

Аляксандр Дударэнка акцэнтаваў увагу прысутных на тое, што большасць загінуўшых грамадзян працаздольнага ўзросту, якія былі работнікамі прадпрыемстваў раёна, знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення і для прадухілення гібелі людзей ад знешніх прычын, таксама як і для прадухілення няшчасных выпадкаў на вытворчасці неабходна ажыццяўляць пастаянны кантроль за фізічным і эмацыйным станам работнікаў, унікаць у іх праблемы і садзейнічаць вырашэнню гэтых праблем, праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы, неабходна выбудаваць сістэму ўзаемаадносін работнікаў, спецыялістаў і кіраўнікоў прадпрыемстваў, якая дазваляе на ранняй стадыі папярэдзіць негатыўныя сітуацыі, як на працы, так і ў побыце. Нельга кіравацца прынцыпам: "Мая хата з краю".

  • Яндекс.Метрика