Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта


04.11.2021 дзяржаўныя інспектары працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны правялі сустрэчы ў працоўных калектывах ААТ "Звязда" (Чачэрскі раён) і ААТ "Рогінь" (Буда-Кашалёўскі раён).

Пры правядзенні сустрэч абмеркавалі выяўленыя падчас выбарачных праверак парушэнні заканадаўства аб ахове працы, неабходныя меры па іх устараненню, а таксама аператыўныя даныя аб узроўні вытворчага траўматызму ў Рэспубліцы Беларусь і Гомельскай вобласці. Работнікам арганізацый былі растлумачаны пытанні захавання наймальнікам заканадаўства аб працы, у прыватнасці парадак і тэрміны выплаты заработнай платы, прадастаўлення работнікам працоўных водпускаў і своечасовасць выплаты сярэдняга заработку за час працоўнага водпуску, захаванне наймальнікам рэжыму працы і адпачынку, парадак звальнення работнікаў і своечасовасць выплаты канчатковага разліку.

Да ведама прысутных даведзена інфармацыя аб недапушчальнасці выканання работы без пісьмовага афармлення працоўнага дагавора і растлумачаны негатыўныя наступствы для работніка пры атрыманні заработнай платы "ў канверце".

Прысутным на зададзеныя пытанні дадзены тлумачальныя адказы.

  • Яндекс.Метрика