Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта


У рамках мерапрыемстваў, якія праводзяцца да Дня народнага адзінства, супрацоўнікамі Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы 27 верасня 2021 года праведзены мерапрыемствы, прымеркаваныя Дню народнага адзінства. Галоўным дзяржаўным інспектарам аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы ўпраўлення Сакулевич К.М. праведзена сустрэча з 26 навучэнцамі ДУА «Гімназія № 1 г. Червеня». У гэты ж дзень галоўным дзяржаўным інспектарам Слуцкага міжраённага аддзела ўпраўлення Езавітаў А.В. праведзена сустрэча з 20 навучэнцамі ДУА «СШ № 6 г. Слуцка».

У ходзе гутаркі навучэнцам названых устаноў адукацыі былі растлумачаны патрабаванні заканадаўства аб працы і аб ахове працы, якія рэгулююць працоўныя праваадносіны асоб, маладзейшых за 18 гадоў. Асобная ўвага надавалася пытанням афармлення працоўных адносін і недапушчальнасці выплаты і атрымання заработнай платы «ў канвертах».

  • Яндекс.Метрика