Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта


04.11.2021 намеснікам начальніка аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Сухавіла С.У. праведзена сустрэча з працоўным калектывам філіяла "Аўтатранспартнае прадпрыемства нумар 5 г. Віцебска" ААТ "Віцебскаблаўтатранс" па выніках праведзенага нагляднага мерапрыемства (выбарачная праверка).

У час сустрэчы да ведама спецыялістаў і работнікаў арганізацыі даведзены да ведама характэрныя парушэнні заканадаўства аб ахове працы, выяўленыя ў ходзе правядзення праверкі, у частцы эксплуатацыі вытворчага абсталявання, утрымання тэрыторыі, будынкаў і збудаванняў арганізацыі, правядзення кантролю за станам аховы працы і інш. у тым ліку акцэнтавана ўвага на няўхільнае выкананне патрабаванняў па ахове працы. Акрамя таго, прысутныя былі праінфармаваны аб існуючай сітуацыі з вытворчым траўматызмам у Віцебскай вобласці за 10 месяцаў бягучага года і асноўных прычынах няшчасных выпадкаў.

  • Яндекс.Метрика