Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта


03.11.2021 намеснік начальніка аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Андрэйчык З.М. прыняла ўдзел у прававой асвеце навучэнцаў установы адукацыі па растлумачэнні патрабаванняў заканадаўства аб працы і асаблівасцях рэгулявання працы моладзі, устаноўленых заканадаўствам для асоб маладзейшых за 18 гадоў у ДУА "Гімназія г. Буда-Кашалёва" і ДУА "Сярэдняя школа №1 г. Буда-Кашалёва" .

Пры правядзенні сустрэч былі разгледжаны наступныя пытанні:

узрост, з якога дапускаецца заключэнне працоўнай дамовы;

форма, змест, тэрміны заключэння працоўнага дагавора;

тэрміны выплаты заработнай платы;

абавязкі наймальніка пры прыёме на працу;

афармленне працоўнай кніжкі на першым працоўным месцы;

абавязкі наймальніка пры арганізацыі працы працаўнікоў;

правы непаўналетніх; працы, на якіх забараняецца прыцягненне да працы асоб маладзейшых за васемнаццаць гадоў;

аб праходжанні медыцынскіх аглядаў пры прыёме на працу;

аб забароне прыцягнення работнікаў маладзейшых за васемнаццаць гадоў да начных і звышурочных работ, работ у дзяржаўныя святы, святочныя і выхадныя дні;

аб прадастаўленні працоўных водпускаў і парадку выплаты адпускных;

растлумачаны нормы выпрацоўкі для маладых работнікаў;

браня прыёму моладзі на працу і прафесійнае навучанне;

аб прадастаўленні першага працоўнага месца;

дадатковыя гарантыі работнікам маладзейшым за васемнаццаць гадоў пры скасаванні працоўнага дагавора па ініцыятыве наймальніка;

аб спыненні працоўных адносін, выдачы працоўнай кніжкі пры звальненні і выплаце канчатковага разліку.

Таксама да ведама прысутных была даведзена інфармацыя аб недапушчальнасці выканання работы без пісьмовага афармлення працоўнага дагавора і растлумачаны негатыўныя наступствы для работніка пры атрыманні заработнай платы "ў канверце".

  • Яндекс.Метрика