Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта


19.11.2021 галоўны дзяржаўны інспектар Рэчыцкага міжраённага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення Хартановіч І.А. прыняла ўдзел у прававой асвеце навучэнцаў установы адукацыі па растлумачэнні патрабаванняў заканадаўства аб працы і аб ахове працы і асаблівасцях рэгулявання працы моладзі, устаноўленых заканадаўствам для асоб маладзейшых за 18 гадоў у ДУА "Рэчыцкі дзяржаўны прафесійны аграрна-тэхнічны ліцэй".

Пры правядзенні сустрэчы разгледжаны наступныя пытанні: узрост, з якога дапускаецца заключэнне працоўнай дамовы; форма, змест, тэрміны заключэння працоўнага дагавора; абавязкі наймальніка пры прыёме на працу; працы, на якіх забараняецца прыцягненне да працы асоб маладзейшых за васемнаццаць гадоў; аб праходжанні медыцынскіх аглядаў пры прыёме на працу; аб забароне прыцягнення работнікаў маладзейшых за васемнаццаць гадоў да начных і звышурочных работ, работ у дзяржаўныя святы, святочныя і выхадныя дні; аб прадастаўленні першага працоўнага месца; дадатковыя гарантыі работнікам маладзейшым за васемнаццаць гадоў пры скасаванні працоўнай дамовы па ініцыятыве наймальніка і інш.

Таксама да ведама прысутных даведзена інфармацыя аб недапушчальнасці выканання работы без пісьмовага афармлення працоўнага дагавора і растлумачаны негатыўныя наступствы для работніка пры атрыманні заработнай платы "ў канверце".

  • Яндекс.Метрика