Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта


На падставе артыкула 11 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ахове працы" работнік мае права на адмову ад выканання даручанай працы ў выпадку ўзнікнення непасрэднай небяспекі для жыцця і здароўя яго і суседних работникаў, да часу калі ліквідавана гэта небяспека, а таксама пры непрадастаўленні яму сродкаў індывідуальнай абароны, якія непасрэдна забяспечваюць бяспеку працы.

Пры адмове ад выканання даручанай працы па ўказаных падставах работнік абавязаны неадкладна пісьмова паведаміць працадаўцу, які прадстаўляе працу грамадзянам па працоўных дагаворах (далей - наймальнік), альбо ўпаўнаважанай службовай асобе наймальніка аб матывах такой адмовы, падпарадкоўвацца правілам унутранага працоўнага распарадку, за выключэннем выканання вышэйпаказанай працы.

Чалавек які працуе па грамадзянска-прававым дагаворы на тэрыторыі працадаўцы і дзейнічае пад кантролем працадаўцы назірая за бяспечным вядзеннем работ (аказаннем паслуг) альбо дзейнічае пад кантролем працадаўцы за бяспечным вядзеннем работ (аказаннем паслуг) па-за тэрыторыяй працадаўцы мае права адмовіцца ад выканання грамадзянска-прававога дагавора поўнасцю або часткова ў выпадку, калі працадаўцам не створаны або неналежным чынам створаны бяспечныя ўмовы для выканання работ (аказання паслуг), прадугледжаныя грамадзянска-прававым дагаворам.

  • Яндекс.Метрика