Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта


Пры ажыццяўленні наглядных мерапрыемстваў Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы цесна ўзаемадзейнічае з Белстатам, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, падатковымі органамі і Фондам сацыяльнай абароны насельніцтва па пытаннях своечасовасці выплаты заработнай платы, выканання мінімальных гарантый аплаты працы.

Дэпартамент ўсталёўвае факты парушэння заканадаўства ў арганізацыях і пры адсутнасці зваротаў грамадзян.

За выяўленыя парушэнні ў частцы парадку і тэрмінаў выплаты заработнай платы вінаватыя асобы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу: упаўнаважаная службовая асоба наймальніка (у памеры ад чатырох да дваццаці базавых велічынь) і юрыдычныя асоба (у памеры ад дзесяці да ста базавых велічынь).

За выяўленыя парушэнні ў частцы невыканання мінімальных гарантый аплаты працы да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу прыцягваюцца упаўнаважаныя службовыя асобы наймальніка (у памеры ад двух да дваццаці базавых велічынь).

  • Яндекс.Метрика