Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта


Дзяржаўнымі інспектарамі Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы 27.10.2021 года праведзена сустрэча ў працоўным калектыве Полацкага ўчастка лесанарыхтоўчага цэха ААТ «Мастоўдрэў», падчас якой да працуючых былі азнаёмлены з абставінамі і прычынамі няшчасных выпадкаў, якія адбыліся ў арганізацыі, спосабамі бяспечнага. Таксама працуючыя былі праінфармаваныя аб зменах у заканадаўстве.

28.10.2021 дзяржаўнымі інспектарамі па выніках наглядных мерапрыемстваў праведзены сустрэчы з працоўнымі калектывамі ДЛГУ "Суражскі лясгас", КДУП меліярацыйных сістэм "Шаркаўшчынскае ПМС" і ААТ "Завод Металіст".

У ходзе сустрэч да ведама працуючых былі даведзены звесткі вынікі праведзеных наглядных мерапрыемстваў, абазначаны выяўленыя парушэнні, а таксама растлумачаны асноўныя спосабы і прыёмы бяспечнага выканання работ. Акрамя таго, дзяржаўныя інспектары праінфармавалі спецыялістаў аб унесеных змяненнях у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб працы і аб ахове працы, аб негатыўных наступствах выплаты заработнай платы ў "канвертах".


  • Яндекс.Метрика