Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта


Калектыў Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы на чале з начальнікам упраўлення Аляксандрам Ятчанка прынялі ўдзел у святкаванні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і прайшліся ва ўрачыстым шэсці па вуліцы Савецкай горада Гомеля.

Тысячы людзей – ветэраны, прадстаўнікі ўлады, працоўныя і творчыя калектывы – сабраліся разам, каб адзначыць галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці. У яркай калоне ішлі прадстаўнікі ўсіх прафесій: аграрыі, будаўнікі, урачы, настаўнікі. Тыя, хто сваёй стваральнай працай кожны дзень уносіць уклад у развіццё Беларусі.

Пад гукі аркестраў удзельнікі шэсця прайшлі ад плошчы Паўстання да плошчы Працы, каб узяць удзел у мітынгу ля Вечнага агню. З удзячнасцю за прынесены на нашу зямлю мір, памяць вызваліцеляў ушанавалі хвілінай маўчання.