Дзень Незалежнасці – сімвал адзінства нашага грамадства, міру, бяспечнага жыцця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. І гэтае свята непарыўна звязана з найважнейшай старонкай гісторыі – вызваленне нашай Радзімы ад фашызму.
03 ліпеня 2025 года калектыў Баранавіцкага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы прыняў удзел у мітынгу ля помніка загінуўшым землякам у в. Моўчадзь Баранавіцкага раёна.
Наш святы абавязак - захаваць гістарычную праўду і памяць аб героях.