Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта


27 верасня 2021 года галоўнымі дзяржаўнымі інспектарамі Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Веташковай Т. В. і Мацюшковым А. В. у рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных Дню народнага адзінства, праведзена сустрэча з працоўным калектывам унітарнага вытворчага прадпрыемства "Вітэла".

З галоўнымі спецыялістамі і службовымі асобамі працоўнага калектыву абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з аплатай працы, у тым ліку, аб недапушчальнасці выплаты заработнай платы «ў канвертах», пытанні, звязаныя з працоўнымі адносінамі (скасаванне працоўных дагавораў, з захаваннем заканадаўства аб працы).

Да ведама працуючых арганізацыі былі даведзены тыповыя парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы, якія выяўляюцца ў арганізацыях пры правядзенні праверак, звернута ўвага на абставіны і прычыны няшчасных выпадкаў на вытворчасці, з дэманстрацыяй фільма па фактах здарэнняў. Праінфармаваныя службовыя асобы УП "Вітэла" аб зменах у Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і мерах адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы.

  • Яндекс.Метрика