Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Пасяджэнні камісіі пры Буда-Кашалёўскім райвыканкаме

Галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Дударэнка А.С. прыняў удзел у пасяджэнні камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму пры Буда-Кашалёўскім райвыканкаме.

На пасяджэнні камісіі падведзены вынікі штогадовага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы на тэрыторыі Буда-Кашалёўскага раёна за 2023 год.

Дударэнка А.С. звярнуў увагу членаў камісіі на шэраг арганізацый, якія атрымалі высокія балы пры падвядзенні вынікаў, але пры гэтым маюць нізкі ўзровень вытворчай і выканальніцкай дысцыпліны, што пацвярджаецца праведзенымі кантрольнымі (нагляднымі) органамі нагляднымі і прафілактычнымі мерапрыемствамі і адпаведна не могуць быць лепшымі. Сябры камісіі пагадзіліся з прыведзенымі Дударэнкам А.С. довадамі і ўлічылі іх пры вынясенні рашэння.

  • Яндекс.Метрика