Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Паседжанне Віцебскай гарадской камісіі па ахове працы

30.03.2023 начальнік аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Волкаў К.Г. прыняў удзел у паседжанні Віцебскай гарадской камісіі па ахове працы. Камісія праводзілася першым намеснікам старшыні Віцебскага гарвыканкама, з удзелам начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, намеснікаў кіраўнікоў адміністрацый 3-х раёнаў г.Віцебска і прадстаўнікоў наглядных органаў.

На пасяджэнні былі разгледжаны пытанні:

- аб няшчасных выпадках на вытворчасці і прычынах траўміравання работнікаў у арганізацыях горада Віцебска;

- аб прымаемых мерах па прафілактыцы вытворчага траўматызму і папярэджанні п'янства на працоўных месцах у арганізацыях Кастрычніцкага раёна г. Віцебска;

- аб прычынах і ўмовах, якія садзейнічаюць узнікненню пажараў у арганізацыях горада Віцебска.

Прадстаўнік Дэпартамента Волкаў К.Г. давёў да ведама ўдзельнікаў камісіі інфармацыю аб прычынах няшчасных выпадкаў адбытых на тэрыторыі арганізацый горада за перыяд 3-х месяцаў 2023 года і характэрных парушэннях, якія выяўляюцца падчас правядзення прафілактычных мерапрыемстваў, унёс у рашэнне камісіі прапановы, якія вызначаюць прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на зніжэнне вытворчага траўматызму ў арганізацыях горада.

На камісіі былі заслуханы кіраўнікі і адказныя службовыя асобы арганізацый па пытаннях прынятых прафілактычных мер і мерапрыемстваў, якія плануюцца да рэалізацыі.