Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Паседжанне раённай камісіі па ахове працы Лепельскага раённага выканаўчага камітэта

Намеснікам начальніка аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб працы Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Галай Г.А. і галоўным дзяржаўным інспектарам Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Міхайлавай Т.М. 18 ліпеня прыняты ўдзел у пасяджэнні раённай камісіі па ахове працы Лепельскага раённага выканаўчага камітэта.

Падчас пасяджэння камісіі разгледжаны абставіны і прычыны няшчасных выпадкаў, якія адбыліся ў другім квартале, заслуханы кіраўнікі арганізацый, у якіх адбыліся няшчасныя выпадкі і выяўлены парушэнні заканадаўства аб працы.

Асаблівая ўвага звернута на забеспячэнне працоўнай і вытворчай дысцыпліны, выкананне патрабаванняў бяспекі, асобныя пытанні прымянення Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15.12.2014 № 5 "Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый", разгледжаны актуальныя пытанні прымянення працоўнага заканадаўства.