Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Паседжанне камісіі ў Свіслацкім раёне

16.02.2023 у адпаведнасці з планам работы камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнага захворвання пры Свіслацкім раённым выканаўчым камітэце адбылося пасяджэнне камісіі, у якім прыняў удзел галоўны дзяржаўны інспектар Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Ігнатовіч Г.М.

На пасяджэнні камісіі разглядаліся пытанні стану вытворчага траўматызму ў арганізацыях раёна за 2022 год і задачах па яго прафілактыцы ў 2023 годзе; эфектыўнасць работы мабільнай групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў выяўленні і ўстараненні парушэнняў заканадаўства аб працы і аб ахове працы; аб рабоце, якая праводзіцца ўпраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, па стварэнню здаровых і бяспечных умоў працы, зніжэнню ўдзельнай вагі рабочых месц са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы.

Ігнатовічам Г.М. дадзены адказы на пастаўленыя ўдзельнікамі пасяджэння камісіі пытанні.