Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Паседжанне камісіі ў Круглянскім райвыканкаме

17.03.2023 начальнік аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Сідарэнка А.У. прыняў удзел у пасяджэнні Круглянскага раённага выканаўчага камітэта, на якім было разгледжана пытанне аб стане аховы працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму ў арганізацыях Круглянскага раёна ў 2022 годзе і перыяд 2023 года.

У ходзе пасяджэння была дадзена ацэнка работы кіраўнікоў, інжынераў па ахове працы, старшынях прафсаюзных арганізацый шэрага прадпрыемстваў раёна, накіраванай на забеспячэнне аховы працы, былі разгледжаны вынікі дзейнасці мабільных груп, а таксама заслуханы кіраўнікі арганізацый Круглянскага раёна, якія дапусцілі няшчасныя выпадкі на вытворчасці.

Па выніках пасяджэння пастаўлены задачы, накіраваныя на папярэджанне вытворчага траўматызму ў арганізацыях раёна.