Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму пры Веткаўскім райвыканкаме

Праведзена чарговае пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму пры Веткаўскім райвыканкаме, у якім прыняў удзел галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Вячаслаў Сафонаў.

У сваім выступленні прадстаўнік Дэпартамента інфармаваў прысутных аб прычынах вытворчага траўматызму за студзень-май 2025 года, які адбыўся ў арганізацыях Гомельскай вобласці. Агучыў асноўныя прычыны няшчасных выпадкаў і нагадаў аб адказнасці за парушэнні, якія іх пацягнулі.

Па выніках пасяджэння камісіі вызначаны задачы далейшай работы па апярэджанні вытворчага траўматызму ў арганізацыях Веткаўскага раёна, выпрацаваны адпаведны пратакол.