Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму пры Веткаўскім райвыканкаме

16.10.2024 праведзена чарговае пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму пры Веткаўскім райвыканкаме, у якім прыняў удзел галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Вячаслаў Сафонаў.

У сваім выступленні прадстаўнік Дэпартамента інфармаваў прысутных аб прычынах вытворчага траўматызму за студзень-верасень 2024 года, які адбыўся ў арганізацыях Гомельскай вобласці, у тым ліку ў арганізацыях Веткаўскага раёна. Таксама ў сваім выступленні ён падкрэсліў, што асноўнай прычынай няшчасных выпадкаў па-ранейшаму застаецца парушэнне пацярпелымі працоўнай і вытворчай дысцыпліны, патрабаванняў лакальных актаў па ахове працы. Звярнуў увагу службовых асоб арганізацый на працяг работы па недапушчэнні п'янства на вытворчасці і ўзмацненне кантролю за працоўнай дысцыплінай работнікамі з боку службовых асоб арганізацый.

Па выніках пасяджэння камісіі вызначаны задачы далейшай работы па прафілактыцы вытворчага траўматызму ў арганізацыях Веткаўскага раёна.