Пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму пры Веткаўскім райвыканкаме
12.09.2023 праведзена чарговае пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму пры Веткаўскім райвыканкаме, у якім прынялі ўдзел галоўныя інжынеры і спецыялісты па ахове працы арганізацый раёна.
Галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Сафонаў У.Я. давёў да прысутных інфармацыю аб траўматызме на вытворчасці ў арганізацыях Гомельскай вобласці і Веткаўскага раёна за студзень-жнівень 2023 года.
Таксама ў сваім выступленні ён агучыў тыповыя парушэнні па ахове працы, якія выяўляюцца раённай мабільнай групай.
Па выніках паседжання камісіі выпрацаваны адпаведны пратакол.