Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму пры Пухавіцкім райвыканкаме

Першы намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Жукоўская Ж.А. 10.06.2026 прыняла ўдзел у рабоце камісіі для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы Пухавіцкага райвыканкама і ў пасяджэнні камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму пры Пухавіцкім райвыканкаме.

На пасяджэнні камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму разгледжаны вынікі вывучэння Мінскім абласным упраўленнем пытанняў функцыянавання тэрытарыяльнай сістэмы кіравання аховай працы і рэалізацыі Пухавіцкім раённым выканаўчым камітэтам паўнамоцтваў, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь "Аб ахове працы", на падведамнай тэрыторыі; праведзены аналіз вытворчага траўматызму ў Пухавіцкім раёна; эфектыўнасць работы мабільнай групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі арганізацыям усіх сфер дзейнасці Пухавіцкага раёна ў забеспячэнні выканання заканадаўства аб ахове працы, а таксама прынятыя меры па забеспячэнні бяспечных умоў працы сельскагаспадарчых арганізацый пры падрыхтоўцы і правядзенні вяснова-палявых работ.