Пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму пры Гомельскім аблвыканкаме
У рамках правядзення «Тыдня нулявога траўматызму ў Гомельскай вобласці» 21 красавіка 2023 г. у рэжыме відэаканферэнцыі праведзена пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму пры Гомельскім абласным выканаўчым камітэце, у якім прыняў удзел першы намеснік начальніка Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Дзюндзікаў У.Я.
У сваім выступленні прадстаўнік Дэпартамента інфармаваў прысутных аб стане вытворчага траўматызму за 1 квартал 2023 года ў Гомельскай вобласці. Звярнуў увагу на рост няшчасных выпадкаў на вытворчасці па прычыне парушэння пацярпелымі працоўнай і вытворчай дысцыпліны, і ўказаў на неабходнасць актывізацыі работы па ахове працы, узмацнення кантролю з боку службовых асоб арганізацый за працоўнай і выканальніцкай дысцыплінай работнікаў.
Таксама ў рабоце камісіі прынялі ўдзел прадстаўнікі кантрольных (наглядных) органаў, прафсаюзы, намеснікі старшынь райвыканкамаў, якія курыруюць пытанні аховы працы.
Заслуханы кіраўнікі арганізацый і намеснікі старшынь райвыканкамаў, у якіх у першым квартале 2023 года адбыліся няшчасныя выпадкі са смяротным зыходам.
Па выніках пасяджэння выпрацаваны шэраг дадатковых мер па прафілактыцы вытворчага траўматызму ў арганізацыях Гомельскай вобласці.