Пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму пры Буда-Кашалёўскім райвыканкаме
06.09.2023 пад старшынствам намесніка старшыні Буда-Кашалёўскага райвыканкама Арцёма Грышая праведзена чарговае пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму.
Прадстаўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў раёна праінфармавалі аб абставінах і прычынах няшчаснага выпадку са смяротным зыходам на вытворчасці ў РУП "Беларуснафта-Асобіна" і аб прынятых мерах па недапушчэнню такіх сітуацый.
Галоўны дзяржаўны інспектар працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Аляксандр Дударэнка даў кіраўнікам прадпрыемстваў рэкамендацыі па ўстараненню парушэнняў правілаў па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму.
Таксама ў рамках пасяджэння разгледзелі пытанне аб праходжанні работнікамі прадпрыемстваў перыядычнага медагляду, недапушчэнні знаходжання работнікаў у стане алкагольнага ап'янення на працоўных месцах.