Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнага захворвання Віцебскага райвыканкама

Галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Навіцкі I.В. прыняў удзел у пасяджэнні камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнага захворвання Віцебскага раённага выканаўчага камітэта. У пасяджэнні камісіі таксама прыняў удзел старшы памочнік пракурора Віцебскага раёна.

У ходзе пасяджэння камісіі разгледжана інфармацыя Віцебскага абласнога ўпраўлення па выкананні нормаў аховы працы на прадпрыемствах і ў арганізацыях усіх формаў уласнасці, размешчаных на тэрыторыі Віцебскага раёна за 2-і квартал 2025 года. Заслуханыя кіраўнікі і спецыялісты арганізацый Віцебскага раёна, у якіх адбыліся няшчасныя выпадкі на вытворчасці. Прыняты рашэнні, накіраваныя на папярэджанне няшчасных выпадкаў на вытворчасці ў арганізацыях раёна.