Пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнага захворвання пры Мінскім абласным выканаўчым камітэце
Начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Турыбрын К.У. прыняў удзел у пасяджэнні камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнага захворвання пры Мінскім абласным выканаўчым камітэце, якое адбылося на базе ТАА "АмантысМед" (г. Лагойск) і расказаў прысутным аб стане вытворчага траўматызму ў арганізацыях Мінскай вобласці па выніках 2023 года.
Удзельнікі азнаёміліся з арганізацыяй работы па стварэнню здаровых і бяспечных умоў працы, прафілактыцы вытворчага траўматызму ў ТАА "АмантысМед", наведалі ўчасткі цвёрдых і вадкіх лекавых форм, доследна-ўкараняльную лабараторыю, цэнтральны склад.
Акрамя таго, на пасяджэнні асобна разгледжана пытанне вытворчага траўматызму ў Бярэзінскім Мядзельскім раёнах.