Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнага захворвання Краснапольскага райвыканкама

Галоўны дзяржаўны інспектар Крычаўскага міжраённага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Шлынаў А.А. прыняў удзел у выязным пасяджэнні камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнага захворвання Краснапольскага райвыканкама на базе Дзяржаўнага прадпрыемства "Краснапольскі лясгас", у якім за бягучы год адбылося два няшчасныя выпадкі з цяжкімі наступствамі.

У ходзе пасяджэння Шлынаў А.А. выступіў з дакладам аб стане вытворчага траўматызму і выкананні заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях Краснапольскага раёна за 7 месяцаў 2025 года, а таксама разгледжаны асноўныя парушэнні якія пацягнулі траўміравання работнікаў.

Па выніках пасяджэння прыняты шэраг дадатковых мер па мінімізацыі вытворчага траўматызму ў арганізацыях Краснапольскага раёна і пастаўлены задачы на бягучы квартал 2025 года з унясеннем у пратакол пасяджэння.