Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнага захворвання

09 сакавіка 2023 года галоўны дзяржаўны інспектар Полацкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Жыжова А.У. прыняла ўдзел у пасяджэнні камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнага захворвання пры Полацкім райвыканкаме.

На пасяджэнні разгледжаны шэраг пытанняў, якія датычацца стану вытворчага траўматызму ў рэгіёне і выканання заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях Полацкага раёна ўсіх сфер дзейнасці за 2022 год і бягучы перыяд 2023 года. Прааналізавана работа мабільнай групы выканкама, падведзены вынікі штогадовага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы. З улікам аналізу вытворчага траўматызму і вынікаў нагляднай дзейнасці, праведзенай Полацкім міжраённым аддзелам Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Полацкім райвыканкамам зацверджаны план мерапрыемстваў па прафілактыцы і папярэджанні вытворчага траўматызму на 2023 год.