Пасяджэнне камісіі па ахове працы Столінскага раённага выканаўчага камітэта
Намеснік начальніка Пінскага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Сніпіч А.Г. прыняў удзел у пасяджэнні камісіі па ахове працы Столінскага раённага выканаўчага камітэта.
На пасяджэнне камісіі па ахове працы былі запрошаны прадстаўнікі наглядных органаў, кіраўнікі прадпрыемстваў.
У ходзе правядзення пасяджэння камісіі Сніпіч А.Г. праінфармаваў аб стане вытворчага траўматызму ў Столінскім раёне за 9 месяцаў 2025 года, адзначыў асноўныя прычыны няшчасных выпадкаў; нагадаў аб адказнасці кіраўнікоў і работнікаў за парушэнні заканадаўства аб АП, а таксама былі разгледжаны выпадкі вытворчага траўматызму, якія адбыліся ў 3 квартале 2025 года ў арганізацыях Столінскага раёна.
Таксама на пасяджэнні камісіі па ахове працы заслухана справаздача аб рабоце мабільнай групы Столінскага раённага выканаўчага камітэта за 9 месяцаў 2025 года.