Пасяджэнне камісіі па ахове працы Столінскага райвыканкама
Намеснік начальніка Пінскага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Сніпіч А.Г. прыняў удзел у пасяджэнні камісіі па ахове працы Столінскага раённага выканаўчага камітэта.
На пасяджэнне камісіі па ахове працы былі запрошаны прадстаўнікі наглядных органаў, кіраўнікі прадпрыемстваў.
У ходзе правядзення пасяджэння камісіі былі разгледжаны выпадкі вытворчага траўматызму, якія адбыліся ў 1 квартале 2026 года ў арганізацыях Столінскага раёна.
Сніпіч А.Г. праінфармаваў прысутных аб асноўных прычынах няшчасных выпадкаў, а таксама нагадаў аб адказнасці кіраўнікоў і работнікаў за парушэнні заканадаўства аб АП.