Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Паседжанне камісіі Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта

13.09.2024 намеснік начальніка Пінскага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Сніпіч А.Г. прыняў удзел у паседжанні камісіі па ахове працы Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

На пасяджэнне камісіі па ахове працы былі запрошаны прадстаўнікі наглядных органаў, кіраўнікі прадпрыемстваў, якія дапусцілі выпадкі вытворчага траўматызму.

У ходзе правядзення пасяджэння камісіі Сніпіч А.Р. праінфармаваў аб стане вытворчага траўматызму ў г. Пінску за 8 месяцаў 2024 года, адзначыў асноўныя прычыны няшчасных выпадкаў. Нагадаў аб адказнасці кіраўнікоў і работнікаў за парушэнні заканадаўства аб ахове працы.

Таксама на пасяджэнні камісіі па ахове працы заслуханы справаздачы арганізацый аб выкананні заканадаўства аб ахове працы, якія дапусцілі выпадкі траўматызму.