Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

​Пасяджэнне камісія пры Пухавіцкім райвыканкаме і праверка ведаў па пытаннях аховы працы

08.02.2023 галоўны дзяржаўны інспектар Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Клімава А.С. прыняла ўдзел у рабоце камісіі для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы Пухавіцкага райвыканкама, у якой прайшлі праверку ведаў больш за 2 дзясяткі кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі раёна.

Таксама, адбылося пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнага захворвання, на якім разгледжаны абставіны і прычыны няшчасных выпадкаў, якія адбыліся ў мінулым годзе: групавога няшчаснага выпадку з працуючымі ААТ "Новы Бор" і няшчаснага выпадку, які прывёў да цяжкай вытворчай траўмы работніка РСДУП "Зазер'е" РУП "Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі".

Камісіяй праведзены аналіз вытворчага траўматызму ў арганізацыях раёна за 2022 год і вызначаны мерапрыемствы па папярэджанні няшчасных выпадкаў на вытворчасці.