Паседжанне Драгічынскага раённага выканаўчага камітэта
Галоўны дзяржаўны інспектар Кобрынскага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Стоцкі С.М. прыняў удзел у пасяджэнні Драгічынскага раённага выканаўчага камітэта, на якім разглядалася пытанне «Аб стане ўмоў і аховы працы ў арганізацыях Драгічынскага раёна і рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» за 2023 год і 6 месяцаў 2024 года».
Падчас мерапрыемстваў Стоцкі С.М.:
-праінфармаваў удзельнікаў аб стане вытворчага траўматызму ў Брэсцкай вобласці, а таксама ў арганізацыях Драгічынскага раёна ў 2023 г. і мінулым перыядзе 2024 г. і меры па іх папярэджанні;
- прывёў прыклады тыповых парушэнняў па ахове працы, якія выяўляюцца пры правядзенні праверак.
У ходзе работы мабільнай групы ў ААТ "Псышчава Агра", ААТ "Тышкавічы-Агра" вывучаны пытанні:
- забеспячэння працаўнікоў сродкамі індывідуальнай абароны;
- захавання патрабаванняў па ахове працы на зернесушыльных комплексах;
- наяўнасці ахоўных агародж рухомых частак збожжаўборачных камбайнаў;
- своечасовасці праходжання інструктажоў па ахове працы, праверкі ведаў па пытаннях аховы працы, медыцынскіх аглядаў, і іншыя пытанні.