Паседжанне адміністрацыі Савецкага раёна горада Гомеля
Праведзена пасяджэнне адміністрацыі Савецкага раёна горада Гомеля, на якім разгледжана пытанне «Аб вытворчым траўматызме ў арганізацыях, размешчаных на тэрыторыі Савецкага раёна горада Гомеля за студзень-чэрвень 2025 года». У пасяджэнні прыняў удзел галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Вячаслаў Сафонаў.
Прадстаўнік Дэпартамента інфармаваў прысутных аб прычынах вытворчага траўматызму за студзень-чэрвень 2025 года, які адбыўся ў арганізацыях Гомельскай вобласці, у тым ліку ў арганізацыях Савецкага раёна. Зрабіў акцэнт на факты траўміравання работнікаў у стане алкагольнага ап'янення.
Заслуханы асобныя кіраўнікі арганізацый, дзе дапушчаны выпадкі вытворчага траўматызму.
Па выніках пасяджэння вызначаны задачы далейшай работы па папярэджанні вытворчага траўматызму ў арганізацыях Савецкага раёна, выпрацавана адпаведнае рашэнне.