Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення Сініцкая В.М. прыняла ўдзел у правядзенне курсаў павышэння кваліфікацыі

Намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Сініцкая Венета Мікалаеўна прыняла ўдзел у правядзенне курсаў павышэння кваліфікацыі кадраў органаў дзяржаўнага кіравання ў Віцебскім абласным выканаўчым камітэце для кіраўнікоў і спецыялістаў кадравых службаў упраўленняў па сельскай гаспадарцы і харчаванні вобласці, па пытаннях змяненняў, унесеных у Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь з 01.01.2024, а таксама прымянення Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №6 “Аб змяненні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”.

Сініцкай В.М. асветлены асноўныя парушэнні, якія дапускаюцца наймальнікамі пры прыёме на работу работнікаў у дзяржаўныя органы, іншыя дзяржаўныя арганізацыі, а таксама арганізацыі, больш за 50 працэнтаў акцый (долей у статутным фондзе) якіх знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці.